BE RU EN

У Нямеччыну – па бясплатнай візе?

  • 1.10.2007, 13:39

Нямеччына мае намер пашырыць спіс асоб, якія маюць права на бясплатныя візы. Пра гэта паведаміў АТН амбасадар ФРГ у Беларусі Гебхардт Вайс.

Улетку бундэстаг прапанаваў ураду выдаваць бясплатныя візы для грамадзян Беларусі маладзейшых за 25 гадоў, а таксама тым, хто ўдзельнічае ў культурных і навуковых абменах. Нагадаем, уезд у новыя краіны Еўразвяза ў сувязі з далучэннем іх да Шэнгенскай зоны ў самыя блізкія месяцы падаражэе да 60 еўра. У гэтай сувязі Гебхардт Вайс адзначыў, што ўсе сябры ЕЗ павінны прытрымлівацца адзінай візавай палітыкі, аднак магчымыя і выключэнні.

Апошнія навіны