BE RU EN

Павел Глоба: Лукашэнку чакае «ціхая паўзучая змова»

  • 31.10.2007, 12:58

Самыя знакамітыя расійскія астролагі Павел Глоба і Рыгор Кваша прагназуюць, што 2008 год стане самым складаным для Аляксандра Лукашэнкі: яго чакаюць змовы ў бліжэйшым асяроддзі, эканамічная нестабільнасць і, магчыма, адстаўка.

На мінулым тыдні ў Інтэрнэце актыўна абмяркоўваўся прагноз адстаўкі ў 2008 годзе беларускага кіраўніка. “Еўрарадыё” вырашыла правесці ўласнае астралагічнае даследаванне і патэлефанавала Паўлу Глобу, Рыгору Квашу і беларускім астролагам.

Знакаміты расійскі астролаг Рыгор Кваша прытрымліваецца меркавання, што 2008 год стане выпрабаваннем для палітычных лідэраў, якія нарадзіліся ў год Каня. Гэта Лукашэнка, Юшчанка, Кандаліза Райс і Меркель. Але калі астатніх ліха можа прамінуць, то Лукашэнку - малаверагодна.

-- Усе палітыкі, якія нарадзіліся ў год Каня, маюць усе шанцы шмат чаго страціць і нарабіць вялікіх памылак. Гэта можа адбіцца і на дзяржаве, таму ім лепш за ўсё адысці ад улады і замест сябе паставіць каго-небудзь, а самім адысці ў цень. А у Лукашэнкі ўвогуле вельмі небяспечная сітуацыя: адзін раз ён ужо прайшоў кармічны год у 1996 годзе, але вельмі няўдала. Другі раз яго прайсці яму проста не дадуць. Таму ў наступным годзе Беларусь будзе стаяць пад вельмі сур’ёзным і трывожным пытаннем.

Павел Глоба таксама лічыць, што наступны год стане сур’ёзным выпрабаваннем для Лукашэнкі.

-- Я лічу, што ў канцы лета - пачатку восені ў яго будзе магчымасць змены кіраўніцтва ўлады, і яму трэба будзе на гэта вырашыцца. Зрабіць нейкую ачыстку чыноўнікам. Гэту сітуацыю я б назваў “ціхай паўзучай змовай” і рэальнай пагрозай сярод асяроддзя.

Рыгор Кваша упэўнены: пад пільную ўвагу ў наступным годзе патрапяць Беларусь і Украіна. Украінскім палітычным рэжымам не задаволена Расія, а беларускім – Еўропа, таму будзе рабіцца ўсё магчымае, каб зрабіць у гэтых краінах пераварот.

Апошнія навіны