BE RU EN

У Беларусі «душаць» падаткамі як нідзе ў свеце

  • 21.11.2007, 12:05

Сусветны Банк і кампанія PricewaterhouseCoopers правялі даследаванне, каб высветліць, у якой краіне падатковая сістэма найбольш спрыяльная для вядзення бізнэсу. Цяжэй за ўсё плаціць падаткі ў Беларусі – наша краіна заняла апошняе 178 месца.

Беларусь патрапіла ў адну кампанію з такімі краінамі, як Панама, Ямайка, Маўрытанія, Балівія, Гамбія, Венесуэла, Конга.

Беларуская фірма ў год павінна здаць 124 дэкларацыі (а ў Швецыі – адну, электронную). Гэта стварае перашкоды для развіцця буйнога бізнэсу, а малы і сярэдні змушаныя сыходзіць на паўлегальныя схемы.

Не варта зайздросціць таксама Кітаю (168 месца) і Індыі (165-ае). Расея заняла ў дадзеным рэйтынгу 130 месца, саступіўшы Чарнагорыі, В'етнаму і Вугоршчыне. А вось у еўрапейскіх дзяржавах і развітых краінах іншых кантынентаў плаціць падаткі прасцей, нават калі яны вышэйшыя.

Самая выгодная для кампаній падатковая сістэма існуе ў такіх краінах, як Сінгапур, Ганконг, ААЭ, Аман, Ірландыя, Саудаўская Аравія, Кувейт, Новая Зеландыя і Мальдыўскія выспы і Кірыбаці.

За год сітуацыя палепшылася ў траціне краін.

Апошнія навіны