BE RU EN

«Маладафронтаўцы» сустрэліся з Нілам Гілевічам

  • 27.11.2007, 15:32

Сябры “Маладога Фронта” разам з Камітэтам абароны рэпрэсаваных наведалі Ніла Гілевіча і павіншавалі яго з гадавінай Слуцкага ўзброенага чыну.

Старэйшына беларускай паэзіі, як і іншыя дзеячы культуры, выказаўся ў падтрымку палітвязьняў Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Ніл Сымонавіч падараваў маладафронтаўцам новую кнігу сваіх вершаў “Бунт непрыкаянай музы”, якую склалі творы, што былі зьмешчаныя ў друку за апошнія 15 гадоў.

Ніл Гілевіч пажадаў маладафронтаўцам смеласьці і аптымізма, выказаўшы ўпэўненасьць, што менавіта ад моладзі залежыць будучыня грамадства. Ён параіў памнажаць салідарныя дзеяньні, грукаць ў сэрцы тых, хто побач, абуджаць невядучых і абыякавах, несьці словы праўды.

Апошнія навіны