BE RU EN

Ігналінская АЭС спыненая

  • 9.11.2007, 9:36

На Ігналінскай атамнай электрастанцыі (ІАЭС) у чацвер увечары з прычыны тэхнічнай няспраўнасці выключаны адзіны дзейны энергаблок.

"Рэактар спынены аўтаматычна ў выніку таго, што спрацавала сістэма абароны", – паведамілі "Інтэрфаксу" ў дырэкцыі ІАЭС.

Прычыны спынення высвятляюцца. Паводле папярэдніх дадзеных, імі магла быць няспраўнасць адной з секцый трансфарматара.

Плануецца, што ІАЭС адновіць падачу электраэнергіі прыкладна праз трое сутак.

Першы (з двух) энергаблок ІАЭС выведзены з эксплуатацыі ў канцы 2004 года, другі Літва абавязалася спыніць у 2009 годзе.

Апошнія навіны