BE RU EN

Мядзведзеў афіцыйна высунуты кандыдатам у прэзідэнты Расеі

  • 17.12.2007, 16:56

З'езд партыі "Адзіная Расея", другі этап якога праходзіць у панядзелак у Маскве, прыняў рашэнне аб вылучэнні кандыдатуры першага віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду прэзідэнта. За гэтае рашэнне прагаласавалі 478 дэлегатаў, супраць – адзін.

10 снежня стала вядома, што чатыры партыі – "Адзіная Расея", "Справядлівая Расея", Аграрная партыя і "Грамадзянская сіла" – сумесна прапанавалі высунуць кандыдатуру Д.Мядзведзева на пасаду прэзідэнта. Ініцыятыву партый на сустрэчы з яе лідэрамі падтрымаў дзейны прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца 2 сакавіка 2008 года.

Апошнія навіны