«Палац» не паедзе на «Еўрабачанне»
- 22.12.2007, 8:34
У фінал нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2008" ("Еўрафэст") выйшлі Руслан Аляхно, Гюнэш Абасава (Gunesh), гурты "По глазам" і "Litesound".
Такое рашэнне прыняло журы па выніках паўфіналу, які прайшоў 21 снежня. Акрамя таго, Р.Аляхно заняў першае месца па выніках гледачовага галасавання.
Гурт «Палац» і Алег Хаменка, якія бяруць удзел у конкурсе, у фінал не прайшлі.
Усяго ў паўфінале выступілі 15 удзельнікаў. Фінал "Еўрафэста" адбудзецца праз месяц. У траўні пераможца выступіць у паўфінале "Еўрабачання-2008" у Белградзе (Сербія).