Ад сёння ўвоз тавараў – па новых правілах
- 22.12.2007, 10:58
У Беларусі з 22 снежня змяняецца парадак увозу некаторых катэгорый тавараў і транспартных сродкаў фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжанае ўказам №503, які сцвярджае Палажэнне аб льготным парадку перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання і парадку іх мытнага афармлення.
У прыватнасці, з сёння будзе паменшаная норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання з 50 да 35 кг коштам да 1 тыс. еўра. Апроч іншых тавараў для асабістага карыстання, фізічная асоба мае права таксама ўвозіць без выплаты плацяжоў 200 штук цыгарэт або 200 г тытунёвых вырабаў, 5 ювелірных вырабаў, паведамляе БелТА.
Што тычыцца прадуктаў харчавання, то з краін СНД з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка можна ўвесці да 30 кг на чалавека, у іншы перыяд – 5 кг, з іншых краін – не больш як 5 кг незалежна ад часу года.
Бяспошлінны ўвоз алкагольных напояў дазволены ў колькасці не больш як 2 літраў. Раней дадзеная норма складала не вышэй за 1 л, дадаткова бяспошлінна можна было завезці 1 л піва. Піва з 22 снежня будзе належыць да алкагольных напояў у выпадку, калі масавая доля этылавага спірту ў ім складзе 7 і больш працэнтаў. Адпаведна, калі масавая доля этылавага спірту складзе менш за 7 працэнтаў, піва можна ўвозіць як звычайны тавар (бяспошлінна, калі агульная вага ўсіх тавараў складзе не больш як 35 кг, а кошт – не больш 1 тыс. еўра).
Змены закранулі і ўвоз мэблі: яна выключаная з катэгорыі тавараў, абкладаных мытнымі пошлінамі, падаткамі ў безумоўным парадку. Згодна з новымі нормамі мэбля разглядаецца як звычайны тавар для асабістага карыстання.
Без выплаты мытных плацяжоў могуць увозіцца ў Беларусь былыя ва ўжыванні тавары для асабістага карыстання, паводле ўсталяванага палажэннем пераліку, увазныя нерэзідэнтамі, незалежна ад іх мытнага кошту і вагі, а дамашнія жывёліны, у тым ліку прызначаныя для палявання, спорту, турызму.
Таксама ў краіну бяспошлінна можна ўвозіць запчасткі для аўтамабіляў, якія па правілах дарожнага руху павінны знаходзіцца ў транспартным сродку і могуць спатрэбіцца для дробнага рамонту ў дарозе. Сюды ўваходзяць знак аварыйнага прыпынку, дамкрат, два супрацьадкатныя упоры, запасное кола, ручная прылада для здымання і ўсталявання колаў, трос, 5 лямп для знешніх светлавых прыбораў і топкія засцерагальнікі. Усе астатнія запчасткі будуць абкладацца мытнымі плацяжамі. Прычым пад імі маюцца на ўвазе любыя часткі, агрэгаты і прылады да транспартных сродкаў, а таксама шыны, як новыя, так і тыя, што былі ва ўжыванні.
З пераліку тавараў, абкладаных мытнымі пошлінамі, падаткамі пры ўвозе выключаныя пыласосы і відэаапаратура.
З катэгорый транспартных сродкаў, у дачыненні якіх сума падлягаючых выплаце мытных пошлін, падаткаў вылічаецца ў залежнасці ад года выпуску і аб'ёму рухавіка, выключаныя мапеды і матаролеры, то бок транспартныя сродкі, аб'ём рухавіка якіх складае менш як 50 куб.см. Пры іх увозе неабходна будзе выплаціць адзіную стаўку – 50 еўра. З катэгорыі транспартных сродкаў, якія могуць увозіцца па адзінай стаўцы ў льготным парадку, выключаныя пасажырскія мікрааўтобусы.
Паводле новых правіл павялічваюцца стаўкі мытных пошлін на некаторыя катэгорыі тавараў. У прыватнасці, у два і чатыры разы адпаведна да 4 еўра за 1 кг падвышаныя стаўкі на будаўнічыя матэрыялы і сантэхнічнае абсталяванне. На газавыя і электрычныя кухонныя пліты, выцяжкі, кухонныя камбайны, мікрахвалевыя печы стаўкі выраслі прыкладна на 15-25 еўра.
Разам з тым, палажэнне прадугледжвае спрашчэнне ўвозу тавараў для асабістага карыстання для рэзідэнтаў Беларусі, якія пражываюць за мяжой, і асобам, якія пераязджаюць у краіну на пастаяннае месца жыхарства.
Змяніліся таксама ўмовы ўвозу другога цягам года транспартнага сродку. Пры абкладанні мытнымі пошлінамі і падаткамі ювелірных вырабаў будуць ужывацца адзіныя стаўкі. Акрамя таго, будзе дазволеная перасыланне алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў у міжнародных паштовых адпраўленнях