BE RU EN

У Амстэрдаме з аншлагам прайшлі фільмы «Плошча» і «Музычная партызанка»

  • 5.12.2007, 14:30

З 22 лістапада па 2 снежня ў Амстэрдаме прайшоў Міжнародны фэст дакументальнага кіно (IDFA). IDFA з'яўляецца самым маштабным фэстам дакументальных стужак у свеце.

Сёлета ў рамках IDFA былі паказаныя дзве кінастужкі пра Беларусь – «Музычная партызанка» Міраслава Дэмбінскага і «Плошча» Юрыя Хашчавацкага. Абедзве карціны сабралі поўную залу гледачоў.

У нядзелю 2 снежня на паказ «Плошчы» у рамках IDFA была запрошаная прадстаўніца грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Валерыя Красоўская. Пасля дэманстрацыі карціны яна адказала на шматлікія пытанні гледачоў. Трэба адзначыць, што карціна выклікала вялізны рэзананс: пытанняў было так шмат, што ў сувязі з абмежаваннем часу не ўсе жадаючыя паспелі іх задаць. Жыхароў і госцяў Амстэрдама цікавіла шмат што: лёс герояў карціны, расследаванне гвалтоўных знікненняў, палітыка Расеі ў дачыненні Беларусі, становішча незалежных СМІ ў Беларусі, цэнзура.

Валерыя Красоўская распавяла прысутным пра міжнародную кампанію «Дзень салідарнасці» і запрасіла ўсіх жадаючых далучыцца да штомесячнай акцыі салідарнасці ў Гаазе.

Апошнія навіны