АМАП збіваў непаўнагадовага хлопца ў падземным пераходзе
- 11.01.2008, 10:47
Непаўнагадовы Артур Куцуха быў збіты ўчора супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным пасля заканчэння акцыі прадпрымальнікаў. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, 17-гадовага хлопца схапілі ў падземнага пераходзе на плошчы Незалежнасці, павалілі на зямлю і збілі.
Учора ў Маскоўскім РУУС Менска бацькам Артура доўга не казалі, што іх сын знаходзіцца ў гэтым кіраванні. Пасля хлопцу выклікалі «хуткую дапамогу» – ён адчуў сябе дрэнна. У шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі паведамілі, што ў Артура Куцухі падазрон на чэрапна-мазгавую траўму. Актывіста збіраліся пакінуць у шпіталі на ноч, але а 22 гадзіне нечакана заявілі, што ў шпіталі бракуе койка-месцаў, і яго адправілі дамоў.