BE RU EN

Кіраўнік МУС: «У мяне наварочваліся слёзы, калі я глядзеў, як учора білі маіх супрацоўнікаў»

  • 11.01.2008, 12:06

Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў будзе настойваць на жорсткай прававой ацэнцы дзеянняў удзельнікаў мітынгу, які прайшоў 10 студзеня ў Менску.

"Я буду настойваць на тым, што такое прабачаць нельга. У мяне наварочваліся слёзы, калі я глядзеў на сваіх супрацоўнікаў, у якіх плявалі, якіх білі і рабілі з імі, што хацелі", – цытуе Інтэрфакс Навумава.

Міністр таксама распавёў, што "яны (удзельнікі несанкцыянаванай вулічнай акцыі) пачалі скакаць па аўтобусах і біць людзей".

"Я не буду расцэньваць гэта як мітынг, а буду настойваць на тым, што гэта быў асобны акт хуліганства", – падкрэсліў міністр.

Ён таксама паведаміў, што "ўчора былі затрыманыя 27 чалавек, з якіх толькі двое прадпрымальнікі – Шыла з Салігорска і Шумчанка з Менска, усе астатнія затрыманыя – падлеткі 1991–1988 гадоў нараджэння, якія вучацца ў ПТВ і іншых навучальных установах у Польшчы і ў Беларусі".

То бок, калі верыць Навумаву, атрымліваецца, што на акцыі прадпрымальнікаў не было саміх прадпрымальнікаў…

Апошнія навіны