Арышты працягваюцца
- 14.01.2008, 12:26
На 15 сутак за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня адбыўся судовы працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам зь Віцебску, паведамляе “Радыё Свабода”.
Сяргея Парсюкевіча затрымалі ў нядзелю ў Віцебску і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Уначы прадпрымальніка перавезьлі ў Менск.
Як мы паведамлялі, за ўдзел у акцыі арыштаваныя 23 актывісты. Сярод іх старшыня АГП Анатоль Лябедзька і лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка. Цяпер яны адбываюць пакараньне у турме на вуліцы Акрэсьціна. Усе атрымалі па 15 сутак арышту. Ужо 12 студзеня за быццам бы за “дробнае хуліганства” на 15 сутак засудзілі аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева.
Студэнтка ўнівэрсытэту фізкультуры Тацяна Цішкевіч арыштавана на 20 сутак.