BE RU EN

Лідэраў прадпрымальнікаў кідаюць за краты

  • 15.01.2008, 14:34

Актывіст Руху “За Свабоду”, лідэр прадпрымальнікаў Алесь Таўстыка затрыманы сёння каля свайго дома і арыштаваны на 15 сутак.

Адразу пасля затрымання Алеся адвезлі ў суд Цэнтральнага раёну, дзе за актыўны ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў 10 студзеня яму вынеслі прысуд у 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Зараз актывіста прадпрымальнікаў павезлі на Акрэсціна.

Вядома, што падчас судовага разгляду справы Алеся Таўстыкі, у яго пагоршыўся стан здароўя (падняўся ціск). Міліцыянты паабяцалі выклікаць хуткую дапамогу ў Цэнтральны РАУС, куды арыштаванага завязуць перад адпраўкай у ізалятар, паведамляе прэс-служба Руху “За Свабоду”.

Нагадаем, што з раніцы Алесь Таўстыка нечакана знік. Яго не маглі знайсці каля 5 гадзінаў.

Апошнія навіны