Салідарнасць з змагарамі за свабоду Беларусі
- 16.01.2008, 9:41
Сёння, 16 студзеня, у Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. Пасля акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня колькасць палітвязняў у краіне значна павялічылася.
У гарадах Еўропы і ЗША пройдуць акцыі з заклікам да беларускіх улад вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя рэформы ў краіне.
У Беларусі людзі запаляць у сваіх дамах свечкі салідарнасці і выйдуць на плошчы, каб ушанаваць памяць зніклых і рэпрэсаваных і таксама заклікаць улады ўстаць на шлях рэформаў.
Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, пройдуць 16 снежня ў шматлікіх краінах свету – Польшчы, Украіне, Расеі, Францыі, Нямеччыне, Бельгіі, Чэхіі, ЗША.
Дні беларускай салідарнасці праходзяць у 16 дзень кожнага месяца ў знак салідарнасці з сем'ямі зніклых у Беларусі апазіцыянераў, палітвязнямі, рэпрэсаванымі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.