BE RU EN

У Варшаве адзначылі дзень беларускай салідарнасці

  • 16.01.2008, 15:58

У Варшаве на знак Салідарнасці з Беларуссю адбыўся пiкет каля беларускай амбасады.

У пiкеце, прымеркаваным да штомесячнага Дню памяцi ахвяраў беларускага рэжыму – 16 студзеня, узялі ўдзел беларусы, якiя праз свае палітычныя перакананні былі вымушаныя пакiнуць Радзiму.

Людзi трымалi ў руках бела-чырвана-белыя сцягi i партрэты сённяшніх палітвязняў Аляксандра Казулiна, Артура Фiнькевiча, Зміцера Дашкевiча, а таксама партрэты зніклых палітыкаў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юр’я Захаранкі і журналіста Зміцера Завадзкага. Палiлi свечкi памяцi. Мiнакi - польскiя грамадзяне выказвалi салiдарнасць з удзельнiкамi пiкету i пажаданнi хутчэйшай дэмакратыi ў Беларусi.

Апошнія навіны