BE RU EN

Прадпрымальнікаў штрафуюць і арыштоўваюць

  • 18.01.2008, 16:55

Прадпрымальніца з Бабруйску Алена Мядзведзева аштрафаваная на 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска. Прадпрымальніцу абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня.

Нагадаем, што прадпрымальніцу затрымалі 17 студзеня ў Бабруйску. Пасля супрацоўнікі міліцыі даставілі яе ў Цэнтральны суд Менска.

У той самы час актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алег Лыско 18 студзеня асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Барысаве. Пра гэта паведаміў лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Паводле яго слоў, 18 студзеня а 7 гадзіне да А.Лыско прыехала міліцыя, «каб суправадзіць яго ў суд». «Яны даставілі Алега спачатку ў міліцыю, а адтуль ужо ў суд, які пачаўся а 9 гадзіне. Я думаю, гэта спецыяльна было зроблена, каб усё прайшло як мага ціха і неўзаметку», – адзначыў В.Гарбачоў. Аднак, паводле яго слоў, на судзе прысутнічалі шматлікія калегі і знаёмыя актывіста прадпрымальніцкага руху.

Апошнія навіны