Няправільная паркоўка можа стацца залатой
- 23.01.2008, 10:55
Менскія даішнікі дамовіліся з таемнай камерцыйнай фірмай, якая будзе займацца эвакуацыяй машын з месцаў няправільнай паркоўкі па коштах, вышэйшых у 15 разоў за кошты «міліцэйскіх» эвакуатараў. І выкупляць машыны кіроўцам давядзецца не са штрафстаянак, а ў гэтай жа фірмы.
З улікам такога кошту эвакуацыі няправільная паркоўка можа выліцца ў суму каля 330 тысяч рублёў, піша «Наша ніва».
Больш за тое, кіроўца ня зможа самастойна забраць машыну са штрафстаянкі. А толькі тады, калі ім дазволіць гэта зрабіць фірма-эвакуатар.
Крыніцы: "Наша Ніва", "Еврарадыё"