BE RU EN

Ці ўвойдзе сябар Чавеса ў антыамерыканскі ваенны альянс?

  • 28.01.2008, 10:00

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заклікаў паплечнікаў да стварэння "антыімперыялістычнага" вайсковага альянсу. Наватвор, на думку Чавеса, будзе абараняць краіны Лацінскай Амерыкі ад магчымай ваеннай агрэсіі з боку ЗША, паведамляе Associated Press.

Кіраўнік Венесуэлы заклікаў паплечнікаў згуртавацца для фармавання сумеснай стратэгіі абароны. "Калі яны атакуюць аднаго з нас, гэта будзе атака супраць усіх нас", – сказаў Чавес.

Ідэю стварэння новага вайсковага альянсу Уга Чавес агучыў падчас свайго штотыднёвага тэле- і радыёвыступу. Па словах Чавеса, саюзнікамі Венесуэлы ў барацьбе з імперыялістамі і, у прыватнасці, ЗША, павінны стаць Куба, Нікарагуа і Балівія.

Як перадае Лента.ру, рэакцыя афіцыйнага Вашынгтона на заявы Чавеса пакуль не вядомая.

Апошнія навіны