BE RU EN

Уга не пакіне ў бядзе друга

  • 31.01.2008, 8:52

Пытанне аб выдзяленні Беларусі крэдыту разглядаецца венесуэльскім бокам. Чакаецца, што рашэнне будзе прынятае ў лютым 2008 года.

Як паведаміў 30 студзеня журналістам часовы павераны ў справах Венесуэлы Амерыка Дзіас Нуньес, напярэдадні візіту Уга Чавеса ў Менск, у канцы лютага – пачатку сакавіка, бакі абмяняюцца дэлегацыямі экспертаў па розных пытаннях. Мяркуюць, што ў лютым у Каракас адправіцца беларуская дэлегацыя на чале з Віктарам Шэйманам. Падчас візіту дэлегацыі і будзе прынятае рашэнне аб выдзяленні крэдыту, піша БелаПАН.

Наконт сумы крэдыту Дзіас Нуньес заявіў, што гэта канфідэнцыйная інфармацыя, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе пра "вялікія грошы".

Апошнія навіны