Прэзідэнты Польшчы і Чэхіі падтрымалі беларусаў
- 9.01.2008, 13:45
Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел і былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валэнса й Аляксандар Квасьнеўскі заклікалі зьменшыць кошт шэнгенскай візы для грамадзянаў Беларусі з 60 да 35 эўра.
У польска-чэскім звароце гаворыцца, што свабода перасячэньня мяжы дапаможа беларусам у дэмакратызацыі краіны.
Палітыкі падкрэсьлілі, што Эўразьвяз з аднаго боку дэкляруе падтрымку беларускай грамадзкасьці ў яе дэмакратычных памкненьнях, а з другога ўскладняе беларусам свабоднае перамяшчэньне па Эўропе.
Вацлаў Гавел, Лех Валэнса й Аляксандар Квасьнеўскі зазначылі, што на пачатку 90-х гадоў палёгкі ў перасячэньні межаў дапамаглі Польшчы, Чэхіі й Вугоршчыне правесьці станоўчыя перамены.