BE RU EN

Беларуская прадукцыя забароненая ў Расеі

  • 1.10.2008, 9:27

Уведзеная Рассельгаснаглядам забарона на пастаўку ў РФ прадукцыі жывёлагадоўлі шэрагу прадпрыемстваў Беларусі ўступае ў сілу 1 кастрычніка.

Акрамя таго, падчас інспекцый на прадпрыемствах "Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка" і СПК "Прагрэс-Вярцелішкі" былі выяўленыя недахопы, якія не дазволілі ўключыць іх у спіс беларускіх прадпрыемстваў, маючых права пастаўляць прадукцыю ў Расею.

Праверкі праводзіліся з 18 па 30 жніўня разам з прадстаўнікамі беларускай ветэрынарнай службы на 35 беларускіх прадпрыемствах па перапрацоўцы прадукцыі жывёлавага паходжання. "Па заключэнні экспертаў Рассельгаснагляда, падчас інспекцый выяўленыя сістэмныя недахопы дзяржаўнага ветэрынарнага кантролю пры вытворчасці такой прадукцыі, - адзначаецца ў дакуменце. - Вынікі інспекцыі сведчаць аб фармальным падыходзе беларускага боку пры рэкамендацыі прадпрыемстваў на атрыманне права пастаўкі прадукцыі ў Расею".

У гэтай сувязі Рассельгаснагляд звярнуўся да галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі Беларусі з просьбай у найкароткія тэрміны перагледзець спіс беларускіх прадпрыемстваў, што пастаўляюць прадукцыю жывёльнага паходжання ў Расею і прадставіць Рассельгаснагляду актуалізаваны спіс прадпрыемстваў, якія рэальна выконваюць у поўным аб'ёме расейскія ветэрынарна - санітарныя патрабаванні і нормы.

Апошнія навіны