BE RU EN

Саюз палякаў Беларусі ў ізаляцыі: на іх канцэрт не пусцілі 100 настаўнікаў

  • 13.10.2008, 10:04

Каля 100 настаўнікам польскай мовы не дазволілі прыехаць у Горадню на канцэрт, арганізаваны Саюзам палякаў на чале з Анджалікай Борыс.

У Горадні 11 кастрычніка зьбіралі настаўнікаў польскай мовы з вобласьці, а таксама зь некаторых іншых гарадоў краіны, паведамляе “Радыё Свабода”.

З гэтай нагоды адбылася імша ў Брыгіцкім касьцёле і афіцыйная частка ў рэстарацыі “Гродна”, дзе ўручалі дыплёмы, а затым быў канцэрт. Мерапрыемства арганізавалі генеральнае консульства Польшчы у Горадні, грамадзкая арганізацыя “Мацеж школьна” і Саюзу палякаў на чале з А.Борыс.

Як паведаміў Юзаф Пажэцкі, намесьнік старшыні Саюза палякаў Беларусі, запрашалі больш за дзьвесьце настаўнікаў, але прысутнічала толькі прыблізна палова. Ён патлумачыў, што некаторым зь іх не дазволілі паехаць, для іншых зрабілі ў гэты дзень мерапрыемствы, напрыклад, мэтадычную канфэрэнцыю ў школе з польскай мовай навучаньня ў Горадні і нават экскурсію на Аўгустоўскі канал.

Апошнія навіны