BE RU EN

«Газпрам» гатовы падвысіць кошт на газ для Беларусі да ўзроўня Заходняй Еўропы

  • 13.10.2008, 11:47

Упраўленне «Газпрама» даручыла профільным падпадзяленням працягнуць працу па паэтапным давядзенні коштаў на прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь, да ўзроўня, які складваецца на рынках Заходняй Еўропы.

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні для прэсы па выніках паседжання кіраўніцтва ААТ "Газпрам", якое адбылося 10 кастрычніка.

Кіраўніцтва разгледзела пытанне аб стане разлікаў з гаспадарчымі суб'ектамі Беларусі і Ўкраіны ў газавай сферы.

Кіраўніцтва таксама даручыла прыняць неабходныя меры па ўрэгуляванні запазычанасці за пастаўлены ва Ўкраіну прыродны газ, працягнуць працу па пераходзе на новую схему ўзаемаадносінаў у газавай сферы з Украінай і паэтапным пераходзе на рынкавыя кошты на газ для яе спажыўцоў, забяспечыўшы правядзенне перамоваў і падрыхтоўку адпаведных кантрактаў.

Варта адзначыць, што ўмовы пастаўкі ў Беларусь прыроднага газа ў 2009 годзе пакуль не ўзгодненыя.

Расейскі бок заяўляе, што кошт на газ для Беларусі складзе 200-250 даляраў за тысячу кубаметраў.

C 1 студзеня па 1 красавіка 2008 года Беларусь плаціла 119 даляраў за 1 тыс. куб. м. 1 красавіка кошт газа ўзрос да 129 даляраў. Пастаўкі газа ў Беларусь у 2008 годзе складуць 21,2 млрд. куб. м. На 2009 год беларускі бок запытвае 21,6 млрд. куб. м вуглевадароднай сыравіны.

Апошнія навіны