Лявон Баршчэўскі: Аб адмене санкцыяў супраць фальсіфікатараў не магло быць і гаворкі
- 13.10.2008, 18:18
“Я думаю, што адмены санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі не павінна было быць, бо фальсіфікацыі “выбараў” адбывалася не без ягонага ведаму”, - заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.
На думку палітыка, для шараговых чыноўнікаў, якія займаюцца эканомікай, адукацыяй і г. д., адмена санкцыяў магла мець месца. Але для тых, што займаюцца палітыкай і маюць дачыненне да фальсіфікацыі “выбараў”, –паслабляць санкцыяў нельга ні ў якім разе.