Пераможцаў алімпіядаў па хіміі выклікаюць у КДБ
- 14.10.2008, 15:04
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, у сувязі з выбухам у Менску ў афіцыйны Дзень незалежнасці ў Камітэт дзяржбяспекі сталі выклікаць пераможцаў школьных алімпіядаў па хіміі. Старшакласнікаў, а таксама дзяўчат і хлопцаў, якія толькі што скончылі школу, у масавым парадку апытваюць, бяруць у іх адбіткі пальцаў і аналіз сліны.
Бацькі дзяцей знаходзяцца ў шоку пасля атрымання позваў з патрабаваннем з'явіцца ў КДБ. Па справе аб выбуху школьнікаў выклікаюць у КДБ нароўне з велізарнай колькасцю менчукоў, сярод якіх актывісты апазіцыі, студэнты ВНУ, працоўныя і інжынеры прадпрыемстваў і шмат хто іншы.