BE RU EN

Сёння – 37-ы Дзень беларускай салідарнасці (Фота)

  • 16.10.2008, 8:48

Сёння спаўняецца тры гады, як у Беларусі сталі праходзіць акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазіцыі. Акцыі салідарнасці сёння традыцыйна правядуць у Менску і шматлікіх гарадах Беларусі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», моладзевых ініцыятыў «Джынс за Свабоду», «Малады Фронт», «Маладая Беларусь», апазіцыйныя палітычныя партыі.

У Менску, у рэгіёнах, за мяжой людзі вось ужо тры гады выходзяць на плошчы сваіх гарадоў і заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і пачаць у краіне палітычныя рэформы. Напрыклад, сёння ў Салігорску, на плошчу зноў выйдуць людзі з партрэтамі палітвязняў і зніклых.

«На гэтых акцыя мы дамагаемся вызвалення палітвязняў і рэабілітацыі былых вязняў сумлення і перакананыя, што асуджаных на «Працэсе-14» актывістаў апазіцыі трэба лічыць палітвязнямі, таму што абмежаванне волі таксама адзін з элементаў ціску і форма палітычнага пераследу», -- паведаміў «Радыя Свабода» лідэр салігорскага «Маладога Фронта» Іван Шыла.

«На цэнтральную плошчу Менска выйдуць дзясяткі беларусаў, можа нават сотні для таго, каб у чарговы раз ушанаваць памяць людзей, якія зніклі ці церпяць за свае перакананні. Некаторыя з іх былі змушаныя з'ехаць за мяжу з-за таго, што ім не даюць магчымасці жыць у роднай краіне. Мы паспрабуем паказаць усім беларусам, што лёс гэтых людзей для нас не абыякавы, што мы іх памятаем, што мы гатовыя за іх змагацца», -- заявіў лідэр новай арганізацыі «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч.

Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, пройдуць 16 кастрычніка ў шматлікіх краінах свету – Польшчы, Украіне, Літве, Расеі, Францыі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Чэхіі, ЗША. Так, беларускія студэнты ў Польшчы збяруцца каля будынка беларускай амбасады, запаляць свечкі і паставяць каля іх партрэты скрадзеных апанентаў рэжыма Лукашэнкі. У Эстоніі, Літве і Латвіі беларускія студэнты будуць распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы аб сітуацыі ў Беларусі.

Нагадаем, што два месяцы таму з турмаў былі вызваленыя палітвязні экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы актывіст Андрэй Кім, лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

Але на гэтым спіс палітвязняў не скончваецца. За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў адмысловыя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежавання волі.

Ініцыятарамі Дзён беларускай салідарнасці тры гады таму сталі лідэр ініцыятывы «Мы памятаем», удава зніклага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Ірына Красовская, вядомая журналістка Ірына Халіп і моладзевы лідэр Мікіта Сасім. Ідэя праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, ва ўгодкі знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў памяць аб зніклых і адабрала ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў (людзі трымалі ў руках таксама партрэты выкрадзеных у Беларусі экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага) і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім падняў над галавой сваю джынсавую кашулю як знак супраціўлення дыктатуры.

Минск, 16 сентября 2005

Брюссель, 16 ноября 2005

Киев, 16 ноября 2005

Познань, 16 декабря 2005

Гожув-Велькопольский, 16 февраля 2006

США, 16 февраля 2006

Польша, 16 марта 2006

Солигорск, 16 мая 2006

Киев, 16 мая 2006

США, 16 июля 2006

Варшава, 16 сентября 2006

Минск, Jeans Фэст,16 сентября 2006

Минск, Jeans Фэст, 16 сентября 2006

Краков, 16 декабря 2006

Бобруйск, 16 февраля 2007

Минск, 16 января 2007

Минск, Костел св. Иосифа, 16 апреля 2007

Москва, 16 апреля 2007

Прага, 16 мая 2007

Минск, 16 мая 2008

Минск, 16 сентября 2008

Минск, 16 сентября 2008

Апошнія навіны