BE RU EN

Расея сарвала перамовы з Грузіяй на слуханнях у Гаазе

  • 16.10.2008, 9:00

Першы з пачатку вайны на Каўказе раўнд перамоваў паміж Расеяй і Грузіяй у Жэневе пры ўдзеле ААН, ЕЗ і АБСЕ, фактычна, скончыўся правалам, паведамляе «Еўраньюс».

Паведамляецца аб “працэдурных і статутных” цяжкасцях. Прэзідэнт Грузіі Саакашвілі абвінаваціў Расею ў зрыве перамоваў. Расейскі бок падкрэсліў, што не будзе ўдзельнічаць у паседжаннях, калі на іх не будуць запрошаныя прадстаўнікі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

У пададзенай раней скарзе Грузія абвінаваціла Расею ў этнічных чыстках у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Міжнародны суд ААН у Гаазе запатрабаваў ад Расеі і Грузіі ўстрымацца ад любых праяваў этнічнай дыскрымінацыі ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і прылеглых да іх раёнах Грузіі.

Наступная сустрэча прызначаная на 18 лістапада.

Апошнія навіны