Страйк прадпрымальнікаў на Ждановічах
- 2.10.2008, 10:44
Сёньня з раніцы не працаваў будаўнічы рынак у Ждановічах. 2 кастрычніка ў краіне неафіцыйна адзначаецца Дзень прадпрымальніка. З гэтай нагоды і было вырашана правесьці аднадзённы страйк.
Па словах арганізатаркі страйку Кацярыны Бачылы, рынак не пачаў працу ў час. Аднак пад ціскам адміністрацыі, якая абяцала пазбавіць страйкоўцаў абанэмэнтаў, многія прадпрымальнікі пачалі адкрываць свае кропкі. Спн.Бачыла кажа, што такая самая сытуацыя назіраецца ў «Міры моды».
«Гэта наша адзіная магчымасьць хоць неяк данесьці свае праблемы і дастукацца да чыноўнікаў», — паведаміла “Нашай Ніве” Кацярына Бачыла.