BE RU EN

Прадпрымальнікаў арыштоўваюць за распаўсюд улётак на рынках

  • 21.10.2008, 13:47

Днямі на сталічным рынку "Шабаны" супрацоўнікі міліцыі затрымалі прадпрымальніка Паўла Ялавіка.

Міліцыянтаў выклікала адміністрацыя рынку, калі ўбачыла, што Павал Ялавік распаўсюджвае сярод прадпрымальнікаў бюлетэнь, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху. Аб гэтым паведамляе “Народная воля”.

Паўла Ялавіка пратрымалі чатыры гадзіны ў пастарунку, але пратакола не склалі. У яго забралі больш за сто экземпляраў бюлетэняў і, нічога не патлумачыўшы, адпусцілі.

Апошнія навіны