Мянцюк заяўляе, што не бачыў «жывога шчыта» (Відэа)
- 28.10.2008, 12:33
Падсудны Раман Мянцюк падчас допыту ў зале Маскоўскага суда Менска заявіў, што не бачыў «жывога шчыта», выстаўленага супрацоўнікамі ДАІ.
Як перадае "Інтэрфакс", Мянцюк, адказваючы на пытанні дзяржабвінаваўцы, заявіў: "Я не бачыў "жывога шчыта", не бачыў 4-х аўтамабіляў, перад якімі я павінен быў спыніцца. Я не мог выказаць здагадку, што там стаяць машыны".
Адказваючы на пытанне дзяржабвінаваўцы, Р.Мянцюк сказаў: "Я не ўжываў экстранае тармажэнне перад "жывым шчытом". Я не памятаю, у што я ўдарыўся і ачуўся ў лякарні. Я прабыў суткі ў НДІ нейрахірургіі, спачатку мне там паставілі дыягназ гематома левага паўшар'я, потым быў дыягназ: скалынанне мозгу".
Пры гэтым падсудны цалкам прызнаў сваю віну. Мянцюк накіраваў суду хадайніцтва аб тым, каб яму не прызначалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
У сваім хадайніцтве Р.Мянцюк заяўляе аб тым, што ўсвядоміў сваю віну, што ён не збіраўся хавацца ад суду і следства, а таксама папрасіў суд перад тэлевізійнымі камерамі звярнуцца да пацярпелых і супрацоўнікаў ДАІ. Кіроўца заявіў, што ён цалкам прызнае сваю віну і просіць прабачэнні ў пацярпелых і супрацоўнікаў ДАІ.
Нагадаем, слуханні па дадзенай крымінальнай справе пачаліся 28 кастрычніка. Працэс праходзіць у судзе Менскага раёна.
2 сакавіка 2008 года, кіруючы аўтамабілем "Фольксваген-Гольф" на хуткасці прыкладна 160 км/г у стане алкагольнага ап'янення, Р.Мянцюк стаў вінаватым у ДТЗ на 8-м кіламетры трасы Менск — Мікашэвічы. У выніку некалькі аўтамашын, якія супрацоўнікі ДАІ выставілі ў якасці шчыта, каб спыніць парушальніка, былі пашкоджаныя, а кіроўцы і пасажыры некаторых з іх траўміраваныя.
17 сакавіка пракуратура Менскай вобласці ўзбудзіла ў адносінах Менцюка справу па ч. 1 артт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, пацягнуўшае па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага пашкоджання). Мінімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — штраф, максімальнае — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.