Крызіс ударыў па «Белнафтахіму»
- 28.10.2008, 15:25
Сусветны фінансавы крызіс закране і беларускую эканоміку з прычыны яе адкрытасці, заявіў на паседжанні Савета міністраў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.
"Усё адзіныя ў адным: сусветны фінансавы крызіс - гэтая з'ява, якая закране эканомікі ўсіх краінаў. Безумоўна, гэта закране і эканоміку Беларусі, якая з прычыны сваёй адкрытасці залежыць ад сітуацыі на знешніх рынках", - сказаў Зайчанка.
Міністр эканомікі таксама паведаміў, што канцэрн "Белнафтахім" канстатуе рэзкае ўскладненне ўмоваў рэалізацыі шэрагу асноўных тавараў.
"Белнафтахім паведамляе, што рэзка ўскладнілася рэалізацыя тэхнічных нітак і кордных матэрыялаў. Імпарцёры калійных угнаенняў у Еўропе, Паўднёваўсходняй Азіі і Бразіліі сталі адмаўляцца ад раней заяўленых аб'ёмаў закупак", - сказаў Зайчанка. Ён патлумачыў, што зніжэнне экспартных магчымасцяў "Белнафтахіма" стала вынікам скарачэння фінансавых рэсурсаў у імпарцёраў беларускай прадукцыі з-за фінкрызіса.
"У хуткім часе гэта можа адбіцца на ўзроўні складскіх запасаў", - сказаў Зайчанка.
Першы віцэ-прэм'ер урада Уладзімір Сямашка таксама падкрэсліў, што "за апошнія паўтара-два месяцы знешнеэканамічныя ўмовы радыкальным чынам змяніліся з-за страшэннага эканамічнага крызісу, які разрастаецца".