Валерыя Навадворская прапаноўвае абмяняць сябе на Святлану Бахміну
- 29.10.2008, 8:57
Вядомы апазіцыйны палітык і журналіст Валерыя Навадворская прапаноўвае абмяняць сябе на Святлану Бахміну, якая, будучы ў калоніі, знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці.
Выступаючы ў эфіры радыё "Эхо Москвы", Навадворская сказала, што гатовая адседзець рэштку тэрміна Бахміной, абы былога юрыста ЮКАСа выпусцілі на волю. "У выніку, - падкрэсліла Навадворская, - я вораг гэтай улады, а Святлана Бахміна нічога дрэннага ім не рабіла, выхоўвала дзяцей і працавала".
Паміж тым, як перадае The New Times, у цяперашні час адвакаты не могуць патрапіць да Святланы Бахміной, якая была пераведзеная ў шпіталь. Прычынай адмовы служыць "праблемы з ціскам у Бахміной", - паведаміў адвакат Раман Галоўкін.
Сустрэча з адвакатамі стала немагчымай пасля таго, як Святлана Бахміна падала прашэнне аб памілаванні. Кіраўніцтва калоніі сцвярджае, што не атрымлівала дакумента, у той час як адвакаты настойваюць, што ён быў перададзены.