Астравецкая АЭС — вам гэта трэба?
- 30.10.2008, 14:23
Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевич і Іван Крук падалі ў Астравецкі райвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў супраць будаўніцтва АЭС.
«Астравецкая атамная — вам гэта трэба?» — пад такім лозунгам прадстаўнікі АГП збіраюцца правесці акцыі ў Астраўцы і яшчэ трох найбольш буйных населеных пунктах раёна.
Як паведамілі арганізатары пікету сайту ucpb.org, яны хочуць «прыцягнуць увагу грамадзянаў Астравецкага і найбліжэйшых раёнаў Нарачана-Вілейскага запаведнага краю да праблемы магчымага будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі».