Актывістку «Маладога Фронта» выклікаюць «на размову» аб выбуху ў Менску
- 30.10.2008, 15:22
Эпапея з выбухам у Менску 4 ліпеня і масавымі допытамі актывістаў апазыцыі не сканчаецца. Сёньня сьледчы КДБ па тэлефоне запрасіў актывістку «Маладога фронту» Тацяну Шапуцька «на размову».
Калі Тацяна Шапуцька запатрабавала афіцыйную позву, супрацоўнік КДБ паабяцаў тэрмінова яе выслаць, паведамляе інтэрнэт-старонка “Маладога фронту”.
Акрамя таго, сёньня на допыт у КДБ выклікалі актывістаў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мікіту Шуцянкова і Максіма Вянярскага. Прычым Мікіту Шуцянкова папярэдзілі: калі ня хочаце па добраму, будзем выкарыстоўваць іншыя мэтады.