BE RU EN

У Менску ўжо з'явіліся «валютчыкі»

  • 30.10.2008, 17:24

У сталіцу Беларусі, здаецца, вяртаюцца «ліхія» 90-я. Каля менскіх абменных пунктаў з'явіліся першыя «валютчыкі».

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 чытачы, якія спрабавалі набыць даляры ЗША, адразу каля некалькіх абменных пунктаў філіялаў розных беларускіх банкаў уздоўж вуліцы Куйбышава, дзе яны не змаглі купіць за наяўныя рублі даляры, да іх падыходзілі маладыя людзі, якія прапаноўвалі амерыканскую валюту па кошце ад 2.300 да 2 400 рублёў.

Нагадаем, што праблемы з продажам валюты ЗША сёння ёсць ва ўсіх беларускіх банкаў. Насельніцтва, не давяраючы беларускаму рублю ва ўмовах фінансавага крызісу, кінулася скупляць даляры ЗША.

Апошнія навіны