Уладам няма чаго сказаць па справе аб выбуху ў Менску
- 31.10.2008, 11:38
Міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў не стаў каментаваць ход расследавання па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Менску.
"Расследаванне ідзе сваім ходам, аднак любы мой адказ дасць магчымасць супрацьлегламу боку распачаць якія-небудзь дзеянні, таму сёння я ўстрымаюся ад каментароў, але абяцаю, што калі следства завершыцца, я распавяду аб усім і вельмі падрабязна", - сказаў Навумаў на брыфінгу ў Менску.