Вызначыліся імпарцёры алкаголю ў Беларусь: усяго 24 кампаніі
- 7.10.2008, 11:05
Пераможцамі конкурсу на вызначэнне юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на імпарт алкагольных напояў у кастрычніку-снежні 2008 года, сталі 24 кампаніі.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у міністэрстве гандлю Беларусі.
"Права на ўвоз алкагольных напояў у кастрычніку-снежні 2008 года атрымалі 24 кампаніі", - паінфармавалі ў Мінгандлі.
У параўнанні з траўнем - вераснем 2008 года колькасць імпарцёраў павялічаная на 9 кампаніяў. У лік спецімпарцёраў уключаныя таксама ТАА "Энергия", ТАА "Классические вина", ААТ "Табаквинторг", РУП "Клімавіцкі лікёрагарэлачны завод", РУП "Віцебскі лікёрагарэлачны завод", ААТ "Менскі завод пеністых вінаў", СТАА "Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод "Аквадив", РУП "Гарадзенскі лікёрагарэлачны завод "Неманофф", ТАА "Гандлёвы дом "Крикова".
Акрамя таго, рашэннем міжведамаснай камісіі РУП "Талачынскі кансервавы завод" атрымала права на імпарт вінаградных вінаматэрыялаў.
Як паведамляла раней агенцтва "Интерфакс-Запад", дэкрэтам Лукашэнкі N3 у Беларусі адмененае кваціраванне імпарту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту. Яно замененае выключным правам дзяржавы на ажыццяўленне імпарту такой прадукцыі. Юрыдычныя асобы, якія рэалізоўваюць гэтае права дзяржавы, вызначаюцца па выніках адкрытых конкурсаў.
Пераможцамі конкурсу на выэначэнне пастаўшчыкоў алкагольных напояў у траўні - верасні бягучага года сталі 15 прадпрыемстваў.
Пераможцы конкурсу былі названыя 18 чэрвеня бягучага года. Акрамя таго, былі вызначаныя пераможцы конкурсу на вызначэнне юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі (акрамя алкагольных напояў) у 2008 годзе. Імі прызнаныя 28 прамысловых прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў.
Конкурс на вызначэнне імпарцёраў алкагольнай прадукцыі ў рэспубліку ў 2009 годзе міжведамасная камісія абвясціла 16 верасня бягучага года. Прыём конкурсных прапановаў быў завершаны 29 верасня.