BE RU EN

Польшча выдала беларусам больш за 3000 «карт паляка»

  • 8.10.2008, 11:00

Польшча выдала грамадзянам Беларусі ўжо больш за 3000 «карт паляка». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных справаў Польшчы.

Як адзначылі ў польскім міністэрстве, адмоўных рашэнняў на пададзеныя заяўкі не было. Асабліва попыт на «карту паляка» павялічыўся ў апошнія тры месяцы. Спачатку зацікаўленасць у «карце паляка» была меншай, што польскія чыноўнікі тлумачаць нізкім узроўнем інфармаванасці аб праекце, піша «Еўрарадыё».

Дарэчы, усяго ў свеце выдадзена да цяперашняга часу каля 11 тысяч «карт паляка». Амаль 70% з іх адносяцца да ўкраінскіх консульстваў. Як правіла, адмоўных рашэнняў па заяўках не бывае — яны складаюць менш за 1%.

Апошнія навіны