BE RU EN

МВФ: Беларусь чакае нялёгкі 2009-й год

  • 9.10.2008, 8:51

Місія Міжнароднага валютнага фонду, якая працавала ў Беларусі ў межах кансультацый 2008 года, дала несуцяшальны прагноз беларускай эканоміцы на наступны год.

«Спагаднае знешняе асяроддзе спрыяла хуткаму эканамічнаму росту ў першым паўгоддзі 2008 года, і ёсць падставы лічыць, што ў трэцім квартале захаваюцца значныя тэмпы росту. Спрыяльная дынаміка экспартных коштаў дазволіла атрымаць істотныя выгоды ад умоваў гандлю, што дазволіла трохі палепшыць стан гандлёвага сальда па адносінах да ВУП у першым паўгоддзі 2008 года», - гаворыцца ў паведамленні МВФ, тэкст якога цытуе АФН.

Па меркаванні экспертаў МВФ, макраэканамічная палітыка ў цэлым стала мякчэйшай.

«Рост крэдыту паскорыўся, што, у першую чаргу, з'явілася вынікам дзейнасці прыналежных дзяржаве банкаў, якія атрымлівалі фінансаванне ад урада і падтрымлівалі дзяржаўныя інвестыцыйныя праграмы. Гэта стымулявала імпарт і можа прывесці да фарміравання дэфіцыту рахунку бягучых аперацый на тым жа ўзроўні ў адсотках ВУП, што і ў 2007 годзе, нягледзячы на выгоды ад умоваў гандлю», - адзначаецца ў паведамленні.

Аднак, паводле прагнозу МВФ у 2009 годзе знешняе асяроддзе стане значна менш спрыяльным. Запаволенне росту сусветнай эканомікі адмоўна мовіцца на попыце на беларускі экспарт, у той час як падвышэнне коштаў на газ прывядзе да пагаршэння ўмоваў гандлю. Пры гэтым доступ Беларусі да знешняга фінансавання можа стаць больш абмежаваным.

«У мэтах захавання стабільнасці ў складаных знешніх умовах запатрабуюцца меры для кампенсавання заяўленага ўрадам падвышэння заробку. Гэтыя меры павінныя ўключаць скарачэнне дзяржаўных праграм, што інвестуюцца праз прыналежныя дзяржаве банкі, і стымуляванне больш гнуткага падыходу да ўсталявання заробку прадпрыемствамі. Больш значную частку нядаўніх і будучых падвышэнняў коштаў на энерганосьбіты варта перакласці на спажыўцоў», - рэкамендуе МВФ.

Апошнія навіны