BE RU EN

На біржавых таргах курс даляра вырас яшчэ на 2 рублі, попыт у 6 разоў перавысіў прапанову

  • 13.11.2008, 13:39

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 13 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 2 рублі і склаў 2134 рублі, пры гэтым попыт на даляры больш як ў шэсць разоў перавысіў прапанову.

Аб'ём пагадненняў склаў 48.302 млн. даляраў, попыт — 48.365 млн., прапанова - 7.772 млн.

Па выніках біржавых таргоў курс еўра знізіўся на 19 рублёў і склаў 2661 рубель за адзін еўра, курс расейскага рубля знізіўся на 0.49 рубля і склаў 77.12 беларускіх рублёў за адзін расейскі, паведамляе АФН.

Апошнія навіны