BE RU EN

Дзяржслужбоўцаў будуць правяраць на дэтэктары ілжы

  • 14.11.2008, 16:20

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць магчымым выкарыстанне паліграфа для праверкі дзяржаўных службоўцаў і службовых асобаў на іх датычнасць да карупцыйных правапарушэнняў.

Адпаведную прапанову ён агучыў у чацвер на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях эфектыўнасці мераў па барацьбе з карупцыяй, якія прыймаюцца, паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

У якасці аднаго з спосабаў прадухілення карупцыі ў органах улады Рыгор Васілевіч прапанаваў да дэкларацыі, якая штогод падаецца дзяржаўным службоўцамі, прыкладаць спіс прыватных кампаніяў, з якімі дзяржслужбовец непасрэдна ці праз чальцоў сваёй сям'і падтрымлівае фінансавыя ці любыя іншыя сувязі.

Апошнія навіны