BE RU EN

Беларуская міліцыя знішчыла сцягі Еўразвяза

  • 15.11.2008, 18:03

Арыштаваўшы актывістаў апазіцыі, супрацоўнікі менскай міліцыі канфіскавалі і знішчылі сцягі Еўразвяза, палічыўшы, што еўрапейская сімволіка «можа быць выкарыстаная ў незаконных мэтах».

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Кур'яновіч, Марта Маісеенка і Канстанцін Іваноў былі затрыманыя 28 верасня напярэдадні акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў». Маладых людзей затрымоўвалі супрацоўнікі Бараўлянскага раённага аддзялення міліцыі Храмой і Ўдодаў. У РАУС у апазіцыянераў канфіскавалі сцягі Еўразвяза і сцягі Менска, расцяжкі і гучнагаварыцель. Саміх актывістаў вызвалілі без складання пратаколаў.

14 лістапада Марта Маісеенка звярнулася ў Бараўлянскі РАУС з патрабаваннем вярнуць канфіскаваныя ў актывістаў рэчы. Аднак у міліцыі вярнулі толькі сцягі Менска і гучнагаварыцель. Сцягі Еўразвяза і расцяжкі, па словах супрацоўнікаў міліцыі, былі знішчаныя, бо «могуць быць выкарыстаныя ў незаконных мэтах».

Апошнія навіны