Кабякоў: Расейскі рубель можа атрымаць статут рэгіянальнай валюты
- 17.11.2008, 13:06
Расейскаму рублю можа быць нададзены статут рэгіянальнай валюты ў сувязі з пераходам на яго ў разліках за расейскія энерганосьбіты.
Аб гэтым заявіў журналістам у Лондане віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў.
"У дамове (аб даванні расейскага крэдыту на 2 млрд даляраў) напрост не абумоўленая прывязка выдачы гэтага крэдыту да пераходу на расейскі рубель у разліку за энерганосьбіты", - сказаў А.Кабякоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што разглядаецца пытанне "наданні статуту рэгіянальнай валюты расейскаму рублю". Ён патлумачыў, што гаворка ідзе аб тым, што расейскі рубель можа стаць рэзервовай валютай у краінах СНД, пацвердзіўшы, што такім чынам краіны, якія выкарыстоўваюць разлікі ў расейскіх рублях, будуць вымушаныя павялічваць долю расейскага рубля ў золатавалютных рэзервах.
Адказваючы на пытанне, не ці паўстане крызіс ліквіднасці, А.Кабякоў заўважыў, што пазбегнуць гэтага дапаможа расейскі крэдыт.
Другая транша крэдыту ў 1 млрд. даляраў паступіць у Беларусь у лютым, удакладніў А.Кабякоў.