BE RU EN

Нацбанк: У Беларусі няма фінансавага крызісу

  • 17.11.2008, 17:25

Нацыянальны банк Беларусі запэўнівае, што беларуская банкаўская сістэма ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу нібыта «працуе стабільна».

Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў заявіў сёння на прэс-канферэнцыі: «Крызіс - гэта калі няма чым плаціць, калі знішчаюцца банкі, спісваюцца велізарныя фінансавыя страты. Такога ў Беларусі не адбываецца, значыць няма і фінансавага крызісу», - сказаў ён.

Тым не менш, Драздоў прызнаўся, што беларуская эканоміка «церпіць цяжкасці, звязаныя з сусветным фінансавым крызісам».

Прадстаўнік НББ паінфармаваў, што, «пачынаючы са жніўня, мы выдаткавалі $0,8 млрд золатавалютных рэзерваў». Пры гэтым ён адзначыў, што «расейскі $1 млрд стабкрэдыту з дня на дзень у Беларусь паступіць». Акрамя таго, «Нацбанк атрымлівае і іншыя крэдыты», адзначыў Драздоў.

У цэлым ён лічыць, што «у нас нічога страшнага не адбываецца, хаця ўсё адзін аднаго палохаюць». «Негатыўныя прагнозы, як правіла, даюць асобы, якія жадаюць падняць на крызісе сваю вядомасць», - сказаў чыноўнік.

Апошнія навіны