BE RU EN

Паўлічэнка патрапіў у рэанімацыю з інсультам

  • 25.11.2008, 15:08

Скандальна вядомы палкоўнік Дзмітры Паўлічэнка на дадзены момант знаходзіцца ў шпіталі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у яго інсульт, ён ляжыць у рэанімацыі.

Аб гэтым паведамляюць «Беларускія навіны» са спасылкай на свае крыніцы.

Нагадаем, у канцы кастрычніка Дзмітры Паўлічэнка быў прызначаны намеснікам камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы.

У абавязкі Дзмітрыя Паўлічэнкі ўваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі міліцэйскіх частак па пытаннях баявой службы і выхаваўчая праца з асабістым складам.

Дзмітрыя Паўлічэнку падазраюць у дачыненні да гвалтоўных знішчэнняў і выкраданняў экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. Яму забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўразвяза.

Апошнія навіны