Па выніках гандлю на БВФБ курс даляра вырас яшчэ на 3 рублі
- 26.11.2008, 15:07
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 26 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 3 рублі і склаў 2.156 рублёў.
Паводле дадзеных БВФБ, перадае БелаПАН, у таргах па даляру ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 99 млн. 501 тыс. (попыт — 99 млн. 521 тыс., прапанова — 75 млн. 512 тыс.).
У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 258 млн. 910 тыс. (попыт — 258 млн. 910 тыс., прапанова — 226 млн. 999 тыс.), а курс вырас на 0,21 рубля і склаў 78,81 беларускага рубля за адзін расейскі.