BE RU EN

Мінгандаль Беларусі: Трэба абмежаваць свае апетыты па імпарце піва, мінеральных водаў, напояў

  • 27.11.2008, 14:02

Мінгандаль падцвярджае, што вызначыў пералік тавараў, абмежаванне імпарту якіх нібыта не акажа ўплывы на сітуацыю на спажывецкім рынку краіны.

Аб гэтым заявіў у Менску журналістам першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі. Паводле яго словаў, гэта не азначае ўвядзення забароны на іх імпарт.

"Не сакрэт, што такі пералік тавараў вызначаны", - сказаў ён, падкрэсліўшы пры гэтым, што "ніякай забароны на імпарт няма".

Як патлумачыў першы намеснік міністра, вызначаны "той пералік тавараў, які ва ўмовах існуючых праблемаў з крэдытаваннем набыцця можна разглядацца у апошнюю чаргу". Ён патлумачыў гэтае рашэнне неабходнасцю "даць на спажывецкі рынак у першую чаргу тавары крытычнага імпарту".

М.Свянціцкі заўважыў, што "гэтым спісам мы арыентавалі імпарцёраў і гандлёвыя арганізацыі, на чым трэба сканцэнтраваць сваю ўвагу ў частцы паставак імпартных тавараў".

Першы намеснік міністра паведаміў, што ў спіс тавараў, абмежаванне імпарту якіх не акажа значнага ўплыў на сітуацыю на спажывецкім рынку краіны, уключаныя тавары, якія, паводле знешняй гандлёвай статыстыкі, увозяцца ў рэспубліку ў нязначных аб'ёмах і ў дастатковай колькасці выпускаюцца беларускімі вытворцамі. Ён удакладніў, што ў харчовай групе - гэта сокавая прадукцыя, піва, мінеральныя воды, напоі. "Мы не адчуваем асцярогаў, калі ў нейкі меры абмяжуем набыццё сокавай прадукцыі, дастатковы асартымент якой выпускаецца айчыннымі вытворцамі. У гэтых умовах можна свае апетыты абмежаваць па імпарце піва, мінеральных водаў, напояў", - сказаў М.Свянціцкі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, ён падцвердзіў, што, калі ў імпарцёраў маюцца ўласныя сродкі для набыцця прадукцыі, яны могуць увозіць яе без абмежаванняў. "Калі ў іх будуць уласныя сродкі для набыцця - калі ласка!", - сказаў ён, дадаўшы, што "штрафных санкцыяў не будзе".

Апошнія навіны