BE RU EN

Спецлужбы сарвалі святкаваньне гадавіны Слуцкага збройнага чына

  • 29.11.2008, 19:08

Ад гаспадара менскага клюбу, дзе меркавалася адзначыць гадавіну гістарычнай падзеі, супрацоўнікі спэцслужбаў запатрабавалі скасаваць дамову аб арэндзе залі.

“Мы зьбіраліся правесьці закрытую, але прадстаўнічую вечарыну, прысьвечаную Слуцкаму паўстаньню 1920 года. Дамовіліся з клюбам, нават заплацілі частку грошай за арэнду. На гаспадара клюбу ў чацьвер выйшлі супрацоўнікі спэцслужбаў і рэкамэндавалі яму, каб ён адмовіўся ад супрацоўніцтва з намі. Мы пайшлі ў аддзел культуры Ленінскага райвыканкаму і, здавалася, усё ўладзілі. І вось сёньня нам паведамілі з клюбу, што да іх зноў прыходзілі й патрабавалі скасаваць дамову”, — распавёў «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў, прыхільнік руху “За Свабоду” Юрась Карэтнікаў.

На вечарыну было запрошана каля сотні гасьцей — дэмакратычных актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Меліся выступіць бард Аляксандр Мельнікаў, гурт “Паўночны воўк” зь Віцебску, а таксама маладыя музыкі са Слуцку і Менску.

Апошнія навіны