Алесь Марачкін: «ЗША неабходна быць прынцыповымі ў адносінах да Лукашэнкі»
- 3.11.2008, 18:03
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Амэрыцы вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін сказаў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што для ЗША неабходна быць прынцыповымі ў адносінах да Беларусі па праблемах правоў чалавека.
“Стасункі лепшымі будуць толькі тады, калі ўсё ж такі Амэрыка разам з Эўразьвязам будуць прынцыповымі ў адносінах да Беларусі па праблемах правоў чалавека, свабоды слова і г.д. Бо менавіта гэта — сама галоўнае. І, вядома, пажадана быць больш прынцыповымі ў пляне адносінаў да “начальніка нашай рэспублікі”, - сказаў Алесь Марачкін.