Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа)
- 1.12.2008, 9:45
Канцэрн «Белнафтахім» з 1 снежня 2008 года на 9,7-10,1% знізіў рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва.
Кошт бензіну А-76 (Н-80) складзе 1760 рублёў за 1 літр (мінус 190 руб.), бензіну АІ-92 – 2220 рублёў (-250 руб.), бензіну АІ-95 – 2530 рублёў (-280 руб.), дызпаліва - 2020 рублёў (-220 руб.).
Нагадаем, што кошт на паліва ў Беларусі заставаўся нязменным з сярэдзіны лета, нягледзячы на трохразовае паніжэнне сусветных коштаў на нафту, у той час як усе краіны-суседзі Беларусі і не толькі ўжо значна знізілі кошты на нафтапрадукты на ўнутраным рынку.